Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

14 лістапада 2022 года

У раённым цэнтры культуры прайшоў форум маладых спецыялістаў Бешанковіцкага раёна


У 2022-м годзе на першае працоўнае месца па размеркаванні на Бешанковічу прыехалі 59 маладых спецыялістаў (у 2021 годзе - 54, у 2020-м - 81). 23 з іх - выпускнікі вышэйшых, 26 - сярэдне-спецыяльных і 10 - прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. 33 чалавекі працаўладкаваны ў сельгаспрадпрыемстве, 4 - ва ўстановы аховы здароўя і фармацыі, 6 - у школы і Ульскі ліцэй, 3 - у лясгас, 5 - у гандлёвыя аб'екты. Маладых спецыялістаў у бягучым годзе прынялі таксама ўстановы культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, філіял "ДРБУ №110" КУП "Віцебскаблдарбуд", раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і райвыканкам.
Моладзь прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў. Сустрэча з кіраўніцтвам раёна адбылася ў фармаце "пытанне - адказ".

У час работы дыялогавай пляцоўкі аб законапраекце па Усебеларускім народным сходзе, аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну абмеркаваны таксама гарантыі, якія прадастаўляюцца дзяржавай маладым спецыялістам, іх правы і абавязкі, магчымасці паляпшэння жыллёвых умоў, ільготнага крэдытавання, арганізацыі вольнага часу моладзі, іншыя не менш важныя. пытанні.

Насычаная праграма ўключала таксама анкетаванне, знаёмства з выставай «Брэнды роднага краю. Бешанковіцкі раён», псіхалагічны трэнінг-гульню «Цімбілдынг», накіраваны на згуртаванне калектыву і фармаванне навыкаў рашэння агульных задач у камандзе, прагляд відэароліка пра гісторыю Бешанковіцкага раёна, наведванне прадпрыемстваў і ўстаноў рэгіёну.

Вярнуцца