Навіны раёна
11 лютага 2019 года
Народны ансамбль народнай песні "Весялуха" Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры выступіў з новай праграмай "Сваячок"
У рамках творчага супрацоўніцтва 5 лютага народны ансамбль народнай песні "Весялуха" Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры (кіраўнік І. Паўлоўская) выступіў з новай праграмай "Сваячок" у канцэртнай зале санаторыя "Чыгуначнік".
Увазе гледачоў была прадстаўлена рознажанравая канцэртная праграма.
Беларускія народныя песні ў сучаснай аранжыроўцы пранікнёна гучалі ў выкананні жаночага трыа і дуэтаў ансамбля. З вялікай цікавасцю былі сустрэтыя музычныя нумары "баян-мікс" Таццяны Зайцавай, мастацкае чытанне і канферанс Алесі Цапота.
Выступленне бешанковіцкіх артыстаў пакінула след у сэрцах і душах адпачывальнікаў санаторыя.