Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 сакавіка 2024 года

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у ЦВК Рэспублікі Беларусь прыняла навучэнка Ржаўскай базавай школы імя М.Г.Гелавані Ілона Мацкевіч

Навучэнка 8 класа Ржаўскай базавай школы імя М.Г.Гелавані Ілона Мацкевіч прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства прайшло ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!», прысвечанай 30-годдзю з дня прыняцця асноўнага закона краіны і заснавання інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.
Дзесяць хлопцаў з усёй рэспублікі, у тым ліку Ілона, атрымалі свой запаветны дакумент з рук старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі і першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» Аляксандра Лук'янава. Разам з пашпартам дзяўчатам і юнакам уручылі памятныя падарункі, сярод якіх былі беларускі сцяг, Канстытуцыя Беларусі, ліст-пажаданне ад вызваліцеля, Героя Вялікай Айчыннай вайны…
Школьнікі пабывалі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, тут ім расказалі аб асноўных этапах станаўлення і развіцця канстытуцыйнага права і выбарчай сістэмы са старажытных часоў да нашага часу. А падчас экскурсіі ў ЦВК будучыя выбаршчыкі зазірнулі ў рабочыя кабінеты супрацоўнікаў апарата і старшыні Цэнтрвыбаркама.
«Я да гэтага часу пад велізарным уражаннем ад паездкі, - падзялілася Ілона. - Пабываць на такім мерапрыемстве, пагутарыць са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі, лідарам маладзёжнай арганізацыі краіны і атрымаць з іх рук першы пашпарт – для мяне гонар. Я адчуваю вялікую адказнасць перад будучыняй нашай краіны, бо цяпер я яе паўнавартасны грамадзянін. Спадабалася абсалютна ўсё! Мне нават прадставілася магчымасць пасядзець у крэсле Ігара Васільевіча Карпенкі!.. Адным словам, я шчаслівая!»
«Зара»
Вярнуцца