Навіны раёна
3 лістапада 2023 года
Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Бешанковіцкім РЦК к 106-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сёння ў РЦК з удзелам кіраўніцтва раёна прайшло мерапрыемства, прысвечанае 106-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Акунуцца ў атмасферу тых далёкіх падзей, успомніць гісторыю роднай краіны, свайго краю бешанковічанам дапамагла выстава раённага гісторыка-краязнаўчага музея "Кастрычніцкая рэвалюцыя і сацыялістычнае будаўніцтва ў Бешанковіцкім раёне", кожны экспанат якой, здавалася, дыхаў мінулай эпохай. Экскурсію па экспазіцыі правёў старшы навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Леаненка.
Урачыстая частка і святочны канцэрт адбыліся на вялікай сцэне раённага цэнтру культуры. Ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ў 17 годзе мінулага стагоддзя ход гісторыі чалавецтва і лёс нашага народа, жыхароў раёна павіншавала старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
Вялікую і цікавую праграму падрыхтавалі работнікі культуры. Са сцэны гучалі музыка і песні, што выносілі гледачоў у час далёкага дзяцінства, юнацтва, маладосці. Часы мяняюцца, але ў Беларусі, дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, мы і сёння шануем сваё гістарычнае мінулае і святкуем дзень 7 лістапада. Ён, як і шмат гадоў у савецкай краіне, працягвае заставацца чырвоным у нашым календары.