Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 жніўня 2023 года

Устаноўлены тэрміны збору ягад - інфармуе Бешанковіцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 жніўня 2023 г. №437 (зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 15.08.2023) у 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад: брусніцы - з 16 жніўня, журавін - з 13 верасня.
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 16.19 КаАП Рэспублікі Беларусь парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, драўнянага соку або іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да 500 базавых велічынь.
 
Вярнуцца