Навіны раёна
В Бешенковичском районе проводится акция "Не прожигай свою жизнь!"
Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення ў раёне з 2 па 23 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Акрамя работнікаў МНС, у акцыі бяруць удзел актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый.
З мэтай распавесці пра бяспеку як мага большай колькасці людзей удзельнікі акцыі праехаліся па «Маршруту бяспекі», наведалі аўтавакзал, аўтобусныя прыпынкі. Гэта быў першы этап акцыі.
На працягу другога этапу, з 9 па 13 лістапада, ратавальнікі сустракаліся з людзьмі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, у пунктах грамадскага харчавання і ўстановах аховы здароўя, дзе таксама нагадвалі пра праблему неасцярожнага курэння.
На трэцім этапе, які праходзіць з 16 па 20 лістапада, спецыяльна для моладзі ратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўныя мерапрыемствы ў фармаце адкрытых дыялогаў, тэматычных конкурсаў.
У фінальным этапе - з 23 лістапада па 27 лістапада - работнікі МНС правядуць яркія мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць не толькі цікава, але і з карысцю правесці час.