Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 жніўня 2023 года

Вада ў крыніцах Бешанковіцкага раёна адпавядае нормам

Такое заключэнне днямі далі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў абвяржэнне чутак аб тым, што пасля дажджоў вада ў крыніцах, у прыватнасці, каля в. Ніжняе Крывіна, не бяспечная для піцця.
Адбор проб праводзіўся з крыніц, якія найбольш папулярныя сярод жыхароў раёна. Гэта:

«Лясная крыніца» (Ніжняе Крывіна);

Крыніца на левым беразе р. Крывінка (крыніца водазабеспячэння былога аздараўленчага лагера «Арляня»);

Крыніца на вул. Даўгова (Бешанковічы, правы бераг Заходняй Дзвіны, за мастом);

Крыніца ў в. Пяцігорск (злева па дарозе на Улу);

Крыніца ў в. Фраловічы (справа за мастом).

«Вада крыніц даследавана па мікрабіялагічных, санітарна-хімічных і арганалептычных паказчыках, — адзначыла галоўны санітарны ўрач раёна Ніна Карпушэнка. – Пробы вады адпавядаюць Гігіенічнаму нарматыву пітной вады ў крыніцах нецэнтралізаванага водазабеспячэння».
Улічваючы, што названыя крыніцы водазабеспячэння з'яўляюцца адкрытымі, неабароненымі ад уплыву ліўневых, паводкавых вод, уздзеяння іншых крыніц магчымага мікробнага і хімічнага забруджвання, работнікі РЦГЭ прадоўжаць лабараторны кантроль за бяспекай вады ў крыніцах.
 
Вярнуцца