Навіны раёна
19 студзеня 2024 года
Вадохрышча святкуюць праваслаўныя вернікі ў Бешанковічах
У гэтым годзе
традыцыйных вадохрышчанскіх халадоў, насуперак чаканням, не было. Траскучы
мароз замяніла лёгкае мінусавое надвор'е, што парадавала многіх аматараў
акунуцца ў палонку на Вадохрышча. Гэтая старажытная народная традыцыя
захавалася і сёння. Кожны год 19 студзеня да прызначанага часу чарады людзей
накіраваліся ў Свята-Ільінскі храм, каб набраць святой вады для сябе і блізкіх,
прыняць удзел ва ўрачыстай службе, паспавядацца і прычасціцца.
"Зара"
Вярнуцца
Апоўдні настаяцель
храма протаіерэй Віталь Кісель здзейсніў малебен на сажалцы каля цэнтральнай
раённай бальніцы, правёў асвячэнне вады і шчыра павіншаваў вернікаў са святам
Вадохрышча.
Пажадаўшы ўсім здароўя цялеснага і духоўнага, святар запрасіў усіх, хто не баіцца вадохрышчанскай палонкі, здзейсніць абмыванне.
Першым рашуча ступіў у іардань Васіль Багдановіч. Варта адзначыць, Васіль Іванавіч некалькі дзесяцігоддзяў рэгулярна прымае ўдзел у вадохрышчанскіх купаннях. Сёлета жадаючых акунуцца ў палонку за ачышчэннем душы і ўмацаваннем веры было нямала. Не адважыўшыяся выкупацца землякі працягвалі рукі да асвячонай вады і проста абмывалі твар.
Выходзячы з ледзяной вады з адухоўленымі тварамі, бешанкаўчане радасна дзяліліся ўзрушаючымі ўражаннямі. Некаторыя адкрыта прызнаваліся, што здзяйснялі акунанне ўпершыню і цвёрда вырашылі, што цяпер будуць рабіць гэта кожны год, як Аляксей Варанько, Анатоль Куташоў, Анатоль Вавула, Святлана Дзядкова, Наталля Новікава…
«Аб купанні ў палонку на Богаяўленне я задумалася даўно, але, як медыцынскі работнік, разумела што без падрыхтоўкі нельга! Я стала вывучаць і практыкаваць тэму загартоўвання, каб не нашкодзіць арганізму, а ўмацаваць сваё здароўе, павысіць імунітэт, павялічыць працягласць жыцця, а таксама праверыць сілу свайго духу. Гэта было маё першае купанне. Адчуваю прыліў сіл бадзёрасці, энергіі, — дзеліцца тым, што адчула, Наталля Новікава. - Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі месца купання, усё — на вышэйшым узроўні: высланая яловымі лапкамі дарожка да палонкі, ёсць пункт абагравання, зручны спуск да палонкі (лесвічка і драўляныя падмосткі)...»
Растершись ручніком, людзі яшчэ некалькі хвілін стаялі на беразе, атрымліваючы асалоду ад неверагоднага адчування лёгкасці. «Як пасля апарні ў снег, - адзначыў Анатоль. - Спачатку холадна, потым стала добра, нават горача. Выдатныя адчуванні...»
«Цудоўна!»- дадае Васіль Іванавіч.
...Пакуль аматары прыроднай ванны саграваліся гарачай гарбатай, за іх бяспекай пільна сачылі супрацоўнікі РАУС, АСВОД.
Дзяжурыла хуткая медыцынская дапамога. На баявым пасту, нягледзячы на прафесійнае свята, быў і пажарны-ратавальнік сяржант унутранай службы Пётр Полудзеткiн.
«Уваходзьце ў воды іарданскiя, памятаючы, яны асвечаныя Госпадам Богам. Уваходзьце ў купель з глыбокай павагай і малітвай, прымайце святую ваду, яна будзе на карысць...» - даў наказ землякам Віталь Кісель.
Вадохрышчанскае купанне працягнецца да самага вечара…