Навіны раёна
17 мая 2024 года
Ветэрынар Анастасія Серабро з Бешанковічаў: "Дома заўсёды добра"
Моладзь шукае
шчасця ў вялікіх гарадах, ветэрынар Анастасія Серабро з Бешанковічаў пасля
заканчэння аграрнага каледжа Віцебскай ветакадэміі вярнулася на малую радзіму.
Кожны дзень дзяўчына з усмешкай спяшаецца на працу і з'язджаць нікуды не
плануе. У чым сакрэт?
- Дома заўсёды добра, - упэўнена Анастасія Серабро. – З дзяцінства люблю жывёл і ўмею з імі ладзіць, таму з выбарам прафесіі пытанне вырашылася хутка. Ну а адукаваны ветэрынар спатрэбіцца ў сельскай гаспадарцы.
Сапраўды, сельскі Айбаліт заўсёды ў пашане. Мясцовыя жыхары яму цалкам давяраюць: ён дакладна вызначыць, чаму пагоршылася якасць малака ў кароў.
- Хлусіць не стану, хлеб ветэрынара нялёгкі. Графік працы ненармаваны. Жывёла, як і чалавек, можа захварэць у любы час. Гадзіна пік прыпадае на вечар, калі статкі вяртаюцца з пашы, – распавядае Насця.
Каб засцерагчыся ад сібірскай язвы і шаленства, ветэрынары рэгулярна робяць неабходныя прышчэпкі, без гэтага іх проста не дапускаюць да працы. А каб жывёла не траўмавала ветурача, трэба выконваць простыя правілы: не падыходзіць да яе раптоўна; не крычаць; усталяваўшы глядзельны кантакт, ласкава размаўляць.
Па словах Анастасіі, ветэрынарыя ў некаторых аспектах складаней медыцыны, бо жывёла не можа сказаць, што яе турбуе. Высновы можна зрабіць, зыходзячы са сваіх назіранняў і слоў уладальнікаў, якія нярэдка ўпадаюць у паніку і не могуць толкам растлумачыць, што іх насцярожыла ў паводзінах падапечнага.
- Прадуктыўнасць сельскагаспадарчых жывёл – галоўны паказчык іх здароўя. Хворая карова будзе даваць менш малака, або яго якасць пагоршыцца, - тлумачыць суразмоўца. - Вельмі важна звяртаць увагу на паводзіны і стан гадаванца: у катоў і сабак можа выяўляцца дрымотнасць, шарстяное покрыва перастае ільсніцца, а каровы, калі ў іх нешта баліць, могуць нават плакаць.
Малады спецыяліст шкадуе, што людзі не заўсёды звяртаюцца да ветэрынара своечасова, спадзяючыся на парады з інтэрнэту і прадаўцоў зоамагазінаў, у якіх няма адпаведнай адукацыі. У выніку жывёлу ўсё роўна прыводзяць на ветстанцыю, выпусціўшы каштоўны час і выдаткаваўшы кучу сродкаў. А яшчэ Анастасія нагадвае, што многіх праблем дапамогуць пазбегнуць граматны догляд за гадаванцамі і неабходныя прышчэпкі.
Акрамя працы, дзяўчына вядзе актыўнае грамадскае жыццё. Любіць спяваць, танцаваць, удзельнічае ў тэатральных пастаноўках. Летась перамагла ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства, а гэтай вясной наведала Сочы і Валгаград у рамках Сусветнага фестывалю моладзі ў складзе абласной дэлегацыя.
Анастасія дагэтуль знаходзіцца пад уражаннем ад гэтай паездкі. Ёй запомніўся Сочынскі адукацыйны цэнтр "Сірыус", эфектныя спартыўныя шоў, разнастайныя мерапрыемствы, на якіх яна ўжывую сустракалася з лідэрамі меркаванняўі зоркамі эстрады.
- Веру, што навука і дабрыня выратуюць свет, зробяць яго гуманным і шчаслівым, – рэзюмуе Анастасія Серабро.
Па матэрыялах "Віцебскія Весткі"
Вярнуцца