Навіны раёна
25 чэрвеня 2023 года
Віншаванне ад кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з Днём моладзі
Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём молаладзi i студэнцтва!
Вы маладыя, энергічныя, мэтанакіраваныя, разумныя. Такія розныя, але кожны з вас — асоба. Ад вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі і працавітасці залежыць заўтрашні дзень і нашай краіны. Атрымліваючы адукацыю, выбіраючы працоўны шлях, ствараючы сям’ю, вы закладваеце асновы ўласнага шчасця, а значыць, і дабрабыту свайго краю.
Жадаем вам невычэрпнай энергіi, жадання ствараць, поспехаў, здароўя і натхнення. Вы знаходзіцеся ў самым пачатку вялікага жыццёвага шляху, які стане лагічным працягам працы многіх пакаленняў. Захоўвайце гістарычную памяць, шануйце культурныя і духоўныя традыцыі беларускага народа.
Дасягайце пастаўленых мэт, перамагайце! Удачы вам і рэалізацыі самых смелых планаў!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.