Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

11 сакавіка 2022 года

Вясенняя сяўба — галоўная задача аграрыяў Бешанковіцкага раёна

Падрыхтоўка да вясновай сяўбы - сёння галоўнае пытанне для аграрыяў. Яго важнасць відавочная. Ад таго, наколькі паспяхова будуць праведзены вясенне-палявыя работы, залежыць выкананне харчовай праграмы краіны, а значыць, і ўсяго нашага дабрабыту.
Стратэгія маючай адбыцца пасяўной кампаніі ў Бешанковіцкім раёне была разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. З дакладам выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні М. М. Сцежкін. Паводле слоў Мікалая Мікалаевіча, добры задзел пад будучы ўраджай быў зроблены яшчэ восенню мінулага года: пасеяна 9240 га азімых збожжавых, у тым ліку 9084 га на зерне, і 3814 га азімых крыжакветных культур. Паднята 7004 га зябліва. Асноўны ж аб'ём работ трэба выканаць гэтай вясной. Неабходна якасна падрыхтаваць глебу, у аптымальныя тэрміны правесці сяўбу яравых культур, выканаць неабходны комплекс доглядных работ за пасевамі.
Вярнуцца