Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 ліпеня 2020 года

вяточныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажарнай службы прайшлі ў Бешанковічах

Святочная раніца пачалася з віншавання саміх ратавальнікаў з іх прафесійным святам. Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мядзель Кірыл Пятровіч павіншаваў усіх ратавальнікаў са святам, заклікаў быць моцнымі і мужнымі, ніколі не губляць веру ў сябе, і горда несці званне «Выратавальнік». Да яго віншаванняў далучыўся намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Філіпенка Генадзь Аляксандравіч, які падзякаваў адважным змагарам з агнем за іх адвагу і пажадаў заўсёды вяртацца дадому ў поўным складзе дзяжурнай змены.
Далей у цэнтральным парку адбывалася дэманстрацыя тэхнікі і абсталявання. Работнікі МНС прадэманстравалі віды баявога адзення, распавялі для чаго кожны з касцюмаў прызначаны, а таксама прадэманстравалі свае навыкі ў дэблакіроўцы чалавека пры дарожна-транспартным здарэнні і тушэнні палаючага аўтамабіля.
Кожны жадаючы змог прымерыць баявую вопратку выратавальніка і азнаёміцца з аварыйна-выратавальным абсталяваннем, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля, зрабіць памятнае фота.

Інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Бешанковіцкага РАНС Д.С.Берасцень

Вярнуцца