Навіны раёна
29 кастрычніка 2019 года
Восеньскі кірмаш пройдзе ў Бешанковічах 2 лістапада 2019 года
Паважаныя жыхары і госці Бешанковічаў! 2 лістапада з 9 да 13 гадзін на цэнтральнай плошчы г.п.Бешанковічы на вул.Камуністычная пройдзе харчовы кірмаш з удзелам сельскагаспадарчых арганізацый, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
На кірмашы можна будзе набыць мясную прадукцыю, кандытарскія вырабы, гародніну і іншыя тавары. Музычнае суправаджэнне з 9 да 12 гадзін забяспечаць работнікі культуры раёна.