Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 лістапада 2020 года

Вучні Ржаўскай школы Бешанковіцкага раёна атрымалі ў падарунак флікеры

Канікулы - любімая пара для дзятвы. А каб мамы і таты былі спакойныя за жыццё і здароўе сваіх дзяцей, з 1 па 8 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны правяла прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы".

Супрацоўнікі ДАІ наведалі ўстановы адукацыі раёна. У ходзе сустрэч патлумачылі хлапчукам і дзяўчынкам правілы паводзін на дарозе, у транспарце, у дварах, нагадалі непаўналетнім аб тым, як правільна пераходзіць праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, зрабіўшы акцэнт на недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў і іншых электронных прылад. У падарунак школьнікі атрымалі флікеры, таксама яны прынялі ўдзел у здымцы прафілактычнага відэароліка.

Дзяржаўтаінспектары выступілі і ў працоўных калектывах, дзе распавялі аб дзіцячым дарожна-транспартным траўматызме.
Вярнуцца