Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 лютага 2024 года

Выбары — гэта не толькі права, але і грамадзянскі абавязак. Важны голас кожнага!

Выбары — гэта не толькі права, але і грамадзянскі абавязак. Навошта ісці на выбары? І чаму важны голас кожнага? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні з вуснаў кіраўніцтва раёна гучаць у розных калектывах Бешанковіччыны. Напрыклад, сёння, 19 лютага, кіраўнік раёна Галіна Унуковіч сустрэлася з работнікамі Бешанковіцкага РЭС, участка «Энергазбыту» і райэнергагазінспекцыі.
«Участковыя выбарчыя камісіі адкрыты ўжо цяпер, там можна ўдакладніць, ці ёсць звесткі выбаршчыка ў спісах, — нагадала Галіна Унуковіч. - Тым, хто мае намер галасаваць не па месцы рэгістрацыі, тым больш варта наведаць участак, каб унесці звесткі. У сам адзіны дзень галасавання такая магчымасць законам не прадугледжана.
У цяперашнюю электаральную кампанію выбаршчыкаў чакае большая колькасць бюлетэняў на ўчастках. Напрыклад, для жыхароў абласных цэнтраў іх прадугледжана два. А вось у сельскай мясцовасці — чатыры. Такі досвед для беларусаў новы. Так, ён не зусім звыклы, але зручны.
Усяго ў адзіны дзень галасавання будуць абраны больш за 12,5 тысячы дэпутатаў. І на гэтым электаральная кампанія не завершыцца.
Далей пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі, а пазней будзе сфарміраваны склад Усебеларускага народнага сходу – вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.
Старшыня райвыканкама пазначыла важнасць дадзенага органа, бо ён будзе вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы. Але ўсё ж галоўны герой выбараў - гэта народ. Менавіта яму 25 лютага трэба будзе вырашыць, хто будзе прымаць важныя для краіны рашэнні. Галіна Уладзіміраўна дала параду прысутным зрабіць узважаны і абдуманы выбар.
У размове з энергетыкамі Галіна Уладзіміраўна спынілася на асаблівасцях выбараў дэпутатаў у гэтым годзе, а таксама аб навацыях выбарчага кодэкса, пры гэтым зрабіла акцэнт на падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня галасавання, распавяла аб вялікай праведзенай працы ў гэтым напрамку.
"Зара"

 

Вярнуцца