Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 верасня 2023 года

Высокія вытворчыя паказчыкі дэманструе цэх дрэваапрацоўкі Бешанковіцкага лясгаса

"Не любіць лес немагчыма», - у адзін голас кажуць працаўнікі Бешанковіцкага лясгаса. І гэтым словам нельга не паверыць - у лясную галіну землякі прыйшлі па зову сэрца і шмат гадоў усёй душой адданыя сваёй працы.

Дарэчы, ніводнае прадпрыемства ў райцэнтры не мае такіх людскіх рэсурсаў, як Бешанковіцкі лясгас. Сёння там працуюць каля 280 чалавек. Ляснічыя, лесаводы, майстры, вальшчыкі, лесарубы, машыністы трылевачных лесанарыхтоўчых машын, вадзіцелі і трактарысты на вывазе лесу, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў... Крэпкі калектыў, дзе цэняць працавітых і адказных.

Чацвёрты год дэманструе высокія вытворчыя паказчыкі цэх дрэваапрацоўкі, дзе працуе каля 20 чалавек. Тут упэўнена нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці. Прадукцыя бешанкавічан запатрабавана як на ўнутраным рынку, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.


Чытаць цалкам "Зара"
 
Вярнуцца