Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 сакавіка 2019 года

Выхаванцы Бешанковіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра атрымалі ў падарунак ад супрацоўнікаў ДАІ святлоадбівальныя камізэлькі

У рамках прафілактычных акцый «Зробім дарогу бяспечнай!» і «Адзінага дня бяспекі» супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Начальнік аддзялення ДАІ Бешанковіцкага РАУС А. В. Івашнёў, старшы дзяржаўтаінспектар У. А. Дзядзічкін распавялі дзецям, якіх на дадзены момант у прытулку шэсць, як правільна паводзіць сябе на дарозе, пра неабходнасць выконваць Правілы дарожнага руху, каб не стаць удзельнікам ДТЗ. Таксама супрацоўнікі ДАІ азнаёмілі хлапчукоў і дзяўчынак з тымі прафілактычнымі мерапрыемствамі, якія праходзяць у нас у раёне для прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў.

  У падарунак хлопцы атрымалі святлоадбівальныя камізэлькі, якія ў цёмны час сутак з'яўляюцца надзейнымі сродкамі самаабароны.
Вярнуцца