Навіны раёна
19 кастрычніка 2023 года
Выхаванцы Бешанковіцкай СДЮШАР перамаглі ў першынстве Віцебскай вобласці па валейболу
Выхаванцы
Бешанковіцкай СДЮШАР (юнакі 2009-2010 гадоў нараджэння) атрымалі перамогуў першынстве Віцебскай вобласці па валейболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных
школ.
Спаборніцтвы
праходзілі ў Паставах з 15 па 18 кастрычніка і былі прысвечаны 85-годдзю
ўтварэння Віцебскай вобласці.
За званне найлепшых валейбалістаў вобласці змагаліся 7 юнацкіх каманд з розных куткоў паўночнага рэгіёну краіны. Нашым юнакам атрымалася падняцца на вышэйшую прыступку пастамента! З 30 кастрычніка па 4 лістапада яны прадставяць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Уклад у агульную скарбонку спартыўных перамог нашага раёна ўнеслі юныя валейбалісты Алег Шалапахін, Сяргей Крукоў, Ягор Аскера, Іван Анціховіч, Мікалай Горбач, Мацвей Ярамчук, Арцемій Жук, Іллья Калеснікаў, Арцём Крукаў, Арсеній Дашкевіч і іх трэнеры Яўген Уладзіміравіч Кавалёў і Мікалай Мікалаевіч Пушнікаў.