Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 кастрычніка 2023 года

Выхаванцы Бешанковіцкай СДЮШАР перамаглі ў першынстве Віцебскай вобласці па валейболу

Выхаванцы Бешанковіцкай СДЮШАР (юнакі 2009-2010 гадоў нараджэння) атрымалі перамогуў першынстве Віцебскай вобласці па валейболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Спаборніцтвы праходзілі ў Паставах з 15 па 18 кастрычніка і былі прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
За званне найлепшых валейбалістаў вобласці змагаліся 7 юнацкіх каманд з розных куткоў паўночнага рэгіёну краіны. Нашым юнакам атрымалася падняцца на вышэйшую прыступку пастамента! З 30 кастрычніка па 4 лістапада яны прадставяць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Уклад у агульную скарбонку спартыўных перамог нашага раёна ўнеслі юныя валейбалісты Алег Шалапахін, Сяргей Крукоў, Ягор Аскера, Іван Анціховіч, Мікалай Горбач, Мацвей Ярамчук, Арцемій Жук, Іллья Калеснікаў, Арцём Крукаў, Арсеній Дашкевіч і іх трэнеры Яўген Уладзіміравіч Кавалёў і Мікалай Мікалаевіч Пушнікаў.

Вярнуцца