Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 красавіка 2020 года

Хто з маладых механізатараў Бешанковіцкага раёна стане лепшым

 “Лепшы па прафесіі” — такое спаботніцтва сярод маладых удзельнікаў пасяўной кампаніі арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з упраўленнем райсельгасхарчу і райкамам прафсаюза работнікаў АПК.

     Удзел у спаборніцтве, якое праходзіць з красавіка па май, прымаюць механізаторы ва ўзросце да 31 года (у тым ліку маладыя механизаторы, прыцягнутыя да працы з іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна), занятыя на веснавых палявых работах: падрыхтоўцы глебы (унясенні мінеральных угнаенняў, узворванні, культывацыі і інш.) і сяўбе збожжавых і зернебабовых культур.

     Перамогуць тыя, хто не толькі забяспечыў найбольшую прадукцыйнасць працы, але выканаў усё якасна, без парушэнняў працоўнай і агульнай дысцыпліны. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца на раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Лідары кожнай з намінацый будуць узнагароджаны памятнымі прызамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

"Зара"

Вярнуцца