Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

2 лістапада 2020 года

З 1 па 8 лістапада ў Бешанковіцкім раёне  арганізавана правядзенне прафілактычнай акцыі "Бяспечныя канікулы"

   Аддзяленне ДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў папярэджвае ўдзельнікаў дарожнага руху, што з 1 па 8 лістапада ў нашым раёне, як і па ўсёй краіне, арганізавана правядзенне прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы".
  Накіраваная яна на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх у перыяд школьных канікул.
    Бяспека на канікулах - гэта надзвычай важны аспект адпачынку. Менавіта таму дзеці ў абавязковым парадку павінны быць знаёмыя з асноўнымі правіламі паводзін на дарозе. І ў гэтым ім дапамогуць дзяржаўтаінспэктары падчас сустрэч, якія яны правядуць ва ўстановах адукацыі. Бо, як гаворыцца ў народзе - папярэджаны, значыць узброены.
Вярнуцца