Навіны раёна
11 студзеня 2024 года
З 10 студзеня ў Бешанковіцкім раёне стартаваў месячнік бяспекі ўмоў працы ў зімовы перыяд
Месячнік бяспекі ўмоў працы ў зімовы перыяд стартаваў у Бешанковіцкім раёне з 10 студзеня
Адпаведнае распараджэнне прынята Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам.
Спецыяльна створаная мабільная група правядзе рэйдавыя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства ў галіне бяспекі працы ў зімовы перыяд. Такі кантроль дапаможа вывучыць становішча спраў, папярэдзіць парушэнні і своечасова ліквідаваць наяўныя.
Мерапрыемствы працягнуцца да 12 лютага.
"Зара"