Навіны раёна
12 мая 2021 года
З 13 па 23 мая ДАІ сумесна з прадстаўнікамі УП «Белтэхагляд» правядуць чарговую дэкаду "Дзяржтэхагляд"
Мэта мерапрыемства - узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду, недапушчэнне эксплуатацыі тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў, а таксама прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у спраўным стане, што ў канчатковым выніку будзе садзейнічаць памяншэнню колькасці аўтааварый на дарогах.
Вярнуцца
Паважаныя вадзіцелі, памятайце, своечасова пройдзены тэхагляд - залог бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху!