Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 кастрычніка 2023 года

З 2 па 8 кастрычніка ДАІ Бешанковіч праводзіць комплекс прафмерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў

З 2 па 8 кастрычніка, у сувязі з скарачэннем працягласцісветлага часу сутак, ДАІ будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху (у тым ліку, якія перасоўваюццана сродках персанальнай мабільнасці) і асоб, якія перамяшчаюцца на двухколавых транспартных сродках.
Асноўнай прычынай учынення ДТЗ з удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху з'яўляецца тое, што ў цёмны час сутак яны рухаюцца па праезнай частцы дарогі "нябачнымі" для вадзіцеляў, не абазначаюць сябе святлоадбіўнымі элементамі.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя заклікае выконваць Правілы дарожнага руху, бо гэта ваша бяспека! Нагадаем, што ў адпаведнасці з п. 17.1 ПДР пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святлоадбіўным элементам,або камізэлькай падвышанай бачнасці. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі такі парушальнік знаходзіцца ў стане ап'янення, памер штрафу ўзрастае ад 3 да 5 базавых велічынь.
Акрамя гэтага, не варта забываць аб правілах знаходжання на дарозе! Памятайце, што ні ў якім разе нельга ісці па праезнай частцы, калі ёсць тратуар, абочына або пешаходная дарожка! Пры адсутнасці гэтых элементаў дазваляецца рух па краі праезнай часткі, але толькі насустрач транспарту, каб уся дарожная абстаноўка была ў вас перад вачыма!
Веласіпедыст, у сваю чаргу, павінен ехаць па ходзе руху транспартных сродкаў.
ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ НАГАДВАЕ! У цёмны час сутак і падчас непагадзі вадзіцель заўважае пешахода ў апошні момант і гэтага часу бывае недастаткова, каб прадухіліць наезд. Таму выкарыстанне пешаходамі СВЯТЛОАДБІЎНЫХ ЭЛЕМЕНТАЎ у такіх умовах застаецца адным з дзейсных спосабаў засцерагчы сябе на дарозе!
Гэта датычыцца і веласіпедыстаў! Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак або пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду - ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду - ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Пры гэтым, ПАВОДЛЕ НОВЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПДР, па-за населенымі пунктамі веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святлоадбіўнымі элементамі!
Гэтаваша бяспека і ваша жыццё, а грэбуючы такім правілам і праяўляючы халатнасць да захавання ПДР, можаце пацярпець не толькі вы, але і чалавек, які абсалютна ні ў чым не вінаваты, таму чым больш святлоадбівальнікаў на вашай вопратцы і рэчах, тым прыкметней вы для вадзіцеляў, і тым меншая верагоднасць учынення няшчаснага выпадку.
Вярнуцца