Навіны раёна
З 20
па 28 лістапада 2019 года ў Бешанковіцкім раёне праходзіць фестываль
праваслаўнай культуры «Батлейка»
Арганізатарамі
фестывалю з'яўляюцца Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, Сястрыцтва ў гонар
святой вялікай княгіні Елісаветы (г. Мінск) і Віцебская епархія Беларускай
Праваслаўнай Царквы.
У праграме фестывалю прадстаўлена
праваслаўная выстава-кірмаш, на якой можна набыць вырабы ручной працы
манастырскіх майстэрняў, кнігі, імянныя падарункі, керамічныя чайныя наборы з роспісам,
прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах гаючыя бальзамы і мазі, падушкі з грэчкай
для здаровага сну, манастырскі мёд і гарбату, хлеб, адзенне, тэкстыль і многае
іншае.
Падчас
фестывалю праходзяць творчыя сустрэчы і духоўныя гутаркі для розных катэгорый
грамадзян - пажылых людзей, школьнікаў, работнікаў культуры і адукацыі.
Штодня з
20 па 26 лістапада ў чытальнай зале раённай дзіцячай бібліятэкі праходзяць
спектаклі тэатра "Батлейка". Вучні пачатковых класаў, выхаванцы
дзіцячых садкоў і ўсе жадаючыя могуць паглядзець паказы лялечнага тэатра "
Аднавухі заяц "і"Матылёк і сонца". Пасля спектакля дзеці разам з
кіраўніком праграмы, сястрой Свята-Елісавецінскага манастыра Ірынай Машчанскай
робяць калядную гірлянду са сваімі лістамі і пажаданнямі.
20
лістапада адбылася прэзентацыя праекта "Праваслаўныя святыні Беларусі". Гутарку з
творчай інтэлігенцыяй правяла госця з г. Мінска Наталля Іванаўна
Шчарбакова-кандыдат культуралогіі, аўтар кнігі "Праваслаўныя святыні Беларусі".
25
лістапада 2019 года ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкі прайшла сустрэча з кіраўніком каардынацыйнага цэнтра БПЦ па
супрацьдзеянні алкагалізму і наркаманіі, настаяцелем прыходу храма іконы Божай
Маці "Неўпівальная Чаша" ў г.Мінску, протаіерэем Дыянісіем Пясецкім. У
рамках сустрэчы гледачам быў прадстаўлены праект "Агульная справа"-
праўда аб алкагольнай і наркатычнай залежнасці. З гэтай жа тэмай святарДыянісій выступіў перад навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №2 г. п. Бешанковічы.
25
-26 лістапада 2019 года прайшлі сустрэчы з манахіняйМарыяй (Літвінавай) са Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра г. Мінска, педагогам,
кандыдатам медыцынскіх навук. Сустрэчы прайшлі ў бешанковіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэцы, раённым Цэнтры культуры, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна. Удзельнікі сустрэчы-навучэнцы
сярэдніх школ, педагогі, інваліды і мясцовае насельніцтва. Закрануты самыя
актуальныя тэмы- пра шкоду брыдкаслоўя (праект "Жывое Слова"),
духоўна-маральныя аспекты прафесіі настаўніка (праект “Педагогіка і праваслаўе"), гутарка з бацькамі
" Чаму
хварэюць нашы дзеці?"(праект “Пераадоленне") і інш.
На
ўсе мерапрыемствы ўваход свабодны.