Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 кастрычніка 2021 года

З 22 па 25 кастрычніка ДАІ Віцебскай вобласці правядзе прафілактычную адпрацоўку мясцовых аўтадарог і сельскіх населеных пунктаў.

Пад асаблівым кантролем інспектараў Дзяржаўтаінспекцыі будуць пешаходы і веласіпедысты (нагадваем, што ў цёмны час сутак дадзеныя ўдзельнікі дарожнага руху павінны быць пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі і камізэлькамі павышанай бачнасці. Пераход дарогі ажыццяўляецца толькі па пешаходным пераходзе, веласіпедысты пры гэтым абавязаны спачатку спешвацца, калі веласіпедная дарожка не перасякае праезную частку). Акрамя таго, супрацоўнікі будуць сачыць за прадастаўленнем пешаходам перавагі ў руху на пешаходных пераходах, захаванні правіл перавозкі пасажыраў (у першую чаргу дзяцей). Што тычыцца грубых парушэнняў ПДР, то інспектарамі ДАІ будуць прыпыняцца кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення і (або) асобамі, якія не маюць права кіравання, а таксама парушэнне хуткасных рэжымаў.
Вярнуцца