Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 сакавіка 2019 года

З 6 па 15 сакавіка 2019 года стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Беражыце дзяцей!"

У 2018 годзе ў рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей (з 303 да 398), якія загінулі (з 21 да 22) і параненых (з 303 да 419).
У студзені і лютым 2019 года на дарогах краіны загінулі 2 дзіцяці і 44 атрымалі траўмы.
У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама захавання жыцця і здароўя дзяцей на дарогах, выхаванне навыкаў захавання Правілаў дарожнага руху ў перыяд часу з 6 па 15 сакавіка 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму «Беражыце дзяцей!».
ДАІ правядзе шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу ва ўсіх установах адукацыі і працоўных калектывах. Інспектары нагадаюць аб прычынах і наступствах ДТЗ з непаўналетнімі ўдзельнікамі дарожнага руху, аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і пешаходных пераходах.
Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў міліцыі. Маршруты патрулявання нарадаў ДАІ набліжаны да месцаў масавага перамяшчэння пешаходаў і ўстаноў адукацыі, а таксама ўчасткаў дарог і вуліц, дзе часта адбываюцца аварыі з іх удзелам.
Пад пільнай увагай ДАІ будуць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і кіроўцы, якія не выконваюць правілы праезду пешаходных пераходаў і перавозкі дзяцей у салоне аўтамабіля.

Выконвайце правілы дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!
Вярнуцца