Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 сакавіка 2020 года

З 6 па 15 сакавіка 2020 года ДАІ правядзе мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам: «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»

      На працягу 10 дзён будзе арганізавана шырокая інфармацыйная работа сярод насельніцтва аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі дзяцей на дарозе, неабходнасці правільнага прыкладу і няўхільнага выканання правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх.

     У працоўных калектывах супрацоўнікі ДАІ растлумачаць, як стаць прыкладам свайму дзіцяці, як бяспечна пераходзіць дарогу, а таксама пра тое, чаму важна правільна размаўляць з дзіцем аб дарожнай бяспецы.

     Ва ўстановах адукацыі супрацоўнікі міліцыі нагадаюць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, у дварах, нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезжай часткі па пешаходным пераходзе,  нагадаюць аб выбары бяспечных месцаў для актыўных гульняў.

     Кіроўцам нагадаюць аб правілах перавозкі непаўналетніх і арганізаваных груп дзяцей.

   Таксама супрацоўнікі ДПС забяспечаць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. Вуліцы, праезды, дарогі і тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху паблізу ўстаноў адукацыі будуць абследаваны на наяўнасць недахопаў з мэтай іх неадкладнай ліквідацыі.

     За бягучы перыяд на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 4 дзіцяці атрымалі траўмы.

Вярнуцца