Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 ліпеня 2021 года

З днем нараджэння, Бешанковіцкі раён!

97 ГАДОЎ НАЗАД, 17 ліпеня 1924 ГОДА, быў утвораны Бешанковіцкій раён.
Да 26 ліпеня 1930 года ўваходзіў у Віцебскую акругу. 15 лютага 1931 гады ў склад раёна было ўключана 3 сельсаветы (Астровенскі, Пліскі, Сініцкі) са складу скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 году - 2 сельсаветы (Ульскі і Хоцінскі) скасаванага Ульскага раёна. З 8 ліпеня па 25 ліпеня 1931 года Бачэйкаўскі сельсавет часова знаходзіўся ў складзе Чашніцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года да Бешанковіцкага раёна далучаны Сокараўскі сельсавет Чашніцкага раёна і Усвейскі сельсавет Сіроцінскага раёна]. 20 лютага 1938 года ўключаны ў Віцебскую вобласць. У 1938 годзе ў раёне было 20 сельсаветаў і 2 мястэчкі (Бешанковічы і Ула).

9 верасня 1946 года быў зноў утвораны Ульскі раён, якому са складу Бешанковіцкага раёна было перададзена 4 сельсавета і гарадскі пасёлак Ула. У 1947 годзе ў раёне было 15 сельсаветаў і 334 населеных пункта. 17 снежня 1956 года Ульскі раён быў ліквідаваны, і два сельсавета і пасёлак Ула былі перададзеныя Бешанковіцкаму раёну. 25 снежня 1962 года быў скасаваны Чашніцкі раён, і ў склад Бешанковіцкага раёна былі ўключаныя 9 сельсаветаў; у той жа дзень Астровенскі і Пліскі сельсаветы былі перададзеныя Віцебскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Чашніцкі раён адноўлены. 12 лютага 1965 года да Бешанковіцкага раёна былі далучаны Астравенскі і Пліскі сельсаветы. 30 ліпеня Мікалаеўскі сельсавет быў перададзены Шумілінскаму раёну.
Сёння наш раён займае плошчу 1250 кв.м., тут пражывае 14,3 тыс. насельніцтва.
Жадаем нашаму раёну далейшага росквіту, поспехаў і развіцця!
Вярнуцца