Навіны раёна
19 мая 2022 года
З працоўным візітам Бешанковічы наведаў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук
Сяргей Міхайлавіч правёў у райвыканкаме прыём грамадзян і "прамую тэлефонную лінію", азнаёміўся з работай спартыўных аб'ектаў райцэнтра: пабываў у ФСК "Дзвіна", на гарадскім стадыёне, у ДЮСШАР, а таксама на стадыёне СШ №1 райцэнтра. У цэлым, паводле слоў міністра спорту і турызму, у яго склаліся добрыя ўражанні ад убачанага. «Вядома, сёння бешанковіцкія спартыўныя аб'екты маюць патрэбу ў рамонце, — адзначыў Сяргей Міхайлавіч, — у той жа час прыемна, што ўсе яны падтрымліваюцца ў добрым стане, як кажуць, сціпла, але з густам, гэта значыць, што тут працуюць неабыякавыя людзі. Адназначна, будуць дэталёва прапрацаваны ўсе пытанні па паляпшэнні спартыўнай базы ў раёне. Многія рамонтныя работы будуць рэалізаваны ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак», якія ў Бешанковічах плануецца правесці ў 2024 годзе».
Пра бліжэйшыя перспектывы развіцця спорту і турызму як у раёне, так і ў краіне, С. М. Кавальчук гаварыў і падчас сустрэч з прадстаўнікамі сферы фізічнай культуры, спорту, турызму і адукацыі, якая адбылася ў вялікай зале райвыканкама. У завяршэнне зносін Сяргей Міхайлавіч уручыў грашовыя сертыфікаты для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы кіраўнікам ДЮСШ алімпійскага рэзерву (20 тысяч рублёў) і ФСК "Дзвіна" (10 тысяч рублёў).
Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія па раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. У даніну памяці і павагі да герояў, якія баранілі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усе разам усклалі кветкі да Вечнага агню ў Кургана Славы.