Навіны раёна
24 мая 2024 года
З рабочым візітам у Бешанковічах пабываў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў
24 мая з рабочым візітам у Бешанковічах пабываў міністр аховы
здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў.
Аляксандр Валер'евіч наведаў Бешанковіцкую цэнтральную раённую бальніцу.
Кіраўніка ведамства суправаджалі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч і галоўны ўрач установы аховы здароўя Святлана Рошчына.
Міністр азнаёміўся з працай паліклінікі, стаматалагічнага, тэрапеўтычнага і хірургічнага аддзяленняў, пагутарыў з медработнікамі, ацаніў тэмпы і якасць рамонтных работ, якія праводзяцца ў бальніцы. Цяпло і нязмушана пагутарыў з пацыентамі, апошнія ж не шкадавалі слоў удзячнасці ў адрас медыкаў.
"Людзі сапраўды давяраюць урачам, - адзначыў Аляксандр Хаджаеў. – Таму вельмі важна зрабіць усё, каб апраўдаць гэты давер".
Міністр паставіў задачу спецыялістам больш увагі надаваць дыспансерызацыі і вакцынацыі, траўматалогіі. Дадзена даручэнне па абавязковаму інфармаванню жыхароў рэгіёна аб маючых адбыцца выездах у ЦРБ спецыялістаў з прафесарска-выкладчыцкага складу медуніверсітэта.
Абмяркоўваліся таксама пытанні рацыянальнага выкарыстання ложкавага фонду бальніцы, якасці медабслугоўвання і іншыя.
У цэлым кіраўнік ведамства адзначыў, што ў нашай бальніцы створаны добрыя умовы для працы медыкаў і аказання медыцынскай дапамогі жыхарам раёна. А таксама выказаў упэўненасць, што выяўленыя падчас візіту недапрацоўкі, якія, дарэчы, характэрныя для многіх устаноў аховы здароўя раённага ўзроўню, будуць ліквідаваны ў самыя кароткія тэрміны.
Падчас рабочага візіту ў Бешанковічы Аляксандр Хаджаеў азнаёміўся таксама з вытворчай базай знаходзячагася ў стадыі ліквідацыі прадпрыемства "Націвіта". Тут напярэдадні пабывалі спецыялісты фармацэўтычнай галіны краіны, каб вызначыць магчымыя шляхі запуску вытворчасці.«Зара»
Вярнуцца