Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

22 кастрычніка 2020 года

«Засвяціся» ў цемры

На тэрыторыі раёна працягваюцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і коннага транспарту ў цёмны час сутак.

 З пачатку года на тэрыторыі раёна дзяржаўтаінспэктары выявілі 137 парушальнікаў, якія перасоўваліся ў цёмны час сутак без флікераў, 5 з іх да таго ж былі ў стане алкагольнага ап'янення. Для прыкладу: у мінулым годзе за аналагічны перыяд да адказнасці былі прыцягнутыя 720 чалавек.

          Згодна з ч. 1 арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, падобнае парушэнне цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. За тое ж дзеянне, учыненае ў стане алкагольнага ап'янення, прыйдзецца заплаціць ад трох да пяці базавых велічынь.              

           Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць вадзіцеляў быць больш уважлівымі на дарогах пры руху ў дрэнных умовах надвор'я і адказна ставіцца да захавання хуткаснага рэжыму.

"Зара"

 

 

Вярнуцца