Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 кастрычніка 2021 года

Зберажом прыроду разам! Запрашаем жыхароў Бешанковіцкага раёна далучыцца да акцыі!

Рэспубліканская акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Беларусі 9 кастрычніка. У гэтым годзе яна будзе прымеркаваная да Года народнага адзінства.

Стаць добраахвотным памочнікам і далучыцца да карыснага экалагічнага мерапрыемства, якое праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 2010 года, можа любы жадаючы. Бешанковіцкі лясгас прапануе аб'яднаць намаганні і заклікае ўсіх неабыякавых унесці свой уклад у зберажэнне прыроды: ачысціць лясы ад несанкцыянаваных звалак, прыбраць будаўнічыя і бытавыя адходы, добраўпарадкаваць прыдарожныя палосы.

Каб правесці суботу з карысцю для прыроды ў рамках экалагічнага марафону, звяртайцеся ў лясгас па нумары 6-07-56, аб сваім намеры дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе паведаміце загадзя. Неабходны інвентар валанцёрам прадаставіць лесагаспадарчая ўстанова.
Вярнуцца