Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 ліпеня 2020 года

Збяром ураджай "без страт"

У вытворчым календары працаўнікоў вёскі ўборка збожжавых культур з'яўляецца адным з самых адказных перыядаў. Нягледзячы на тое, што асноўныя работы яшчэ наперадзе, дзяржэнэргаганагляд жадае хлебаробам добрага ўраджаю і нагадвае аб правілах электрабяспекі падчас уборачнай кампаніі.

У адпаведнасці з пунктам 56 Правілаў электразабеспячэння сезонныя электраўстаноўкі штогод перад падачай на іх напружання павінны аглядацца прадстаўнікамі органаў дзяржэнэргаганагляду. Акрамя таго, да пачатку прац з кожным работнікам, які працуе на ўборцы ўраджаю, варта правесці інструктаж па электрабяспецы.
Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў пры ўборцы ўраджаю: трапленне пад напружанне па прычыне парушанай ізаляцыі гнуткіх кабеляў, тым, што забяспечваюць токам перасоўныя машыны на збожжатаках, не закрытыя на замок шчыты і пульты кіравання, дотык або набліжэнне на недапушчальную адлегласць да правадоў паветраных ліній электраперадачы падчас руху камбайнаў.

Так, у жніўні мінулага года механізатар СВК «Калгас Радзіма» Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці праводзіў абслугоўванне збожжаўборачнага камбайна пад паветранай лініяй электраперадачы напружаннем 10 кілавольт. Знаходзячыся на бункеры камбайна, ён наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі і быў смяротна паранены электрычным токам.
Дзярдэнэрганагляд нагадвае, што належны тэхнічны стан электраўстановак зернекомплексаў, строгае захаванне тэхнікі бяспекі пры іх эксплуатацыі, а таксама правільная арганізацыя работ у ахоўных зонах ліній электраперадачы гарантуюць бяспечную і эфектыўную працу людзей, своечасовую і якасную ўборку ўраджаю.

Віктар Іўчанка,
інспектар Бешанковіцкай РЭГІ.
Вярнуцца