Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 студзеня 2024 года

Жыхары Бешанковіцкага раёна далучыліся да акцыі «Белая Русь» - дзецям Данбаса»

Ініцыятарам збору гуманітарнай дапамогі выступіла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».
Акцыя праводзіцца Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» сумесна з прадстаўніцтвам Федэральнага агенцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі. Яна стане чарговай гуманітарнай місіяй, якая аб'ядноўвае беларусаў і расіян.
«Жыхарам новых расiйскіх рэгіёнаў сёння жывецца вельмі няпроста. Дапамагчы братэрскаму народу - наш абавязак. Асабліва ў гэтыя калядныя дні хацелася напоўніць радасцю сэрцы маленькіх жыхароў Данбаса, - адзначыла старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Ждановіч. - Цукеркі і печыва, іншыя салодкія пачастункі, цацкі, канцылярскія тавары - тое нямногае, што хоць неяк можа паспрыяць святочнаму настрою дзяцей. Ну а прадуктовыя пасылкі стануць невялікай падмогай данбаскім сем'ям у побыце».
Сумесна з раённай арганізацыяй «Белай Русі» ўдзел у добрай справе прынялі прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы «Селенгандаль», «Дэм», «Рэум», «Каравайгандаль», «Бердгандаль».
 
Вярнуцца