Навіны раёна
23 сакавіка 2020 года
Жыхары Бешанковіцкага раёна могуць унесці свае прапановы па пытанні пасадкі дрэў і кустоў на землях агульнага карыстання
Паважаныя жыхары раёна!
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе ўнесці свае прапановы аб месцах пасадкі дрэў і кустоў на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Вашы прапановы будуць разгледжаны сумесна з адказнымі раённымі службамі.
Свае прапановы просім накіроўваць на адрас Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: 211361, вул.Камуністычная, 10, г.п.Бешанковічы, каб. 32 або на электронны адрас: besh_eсo@vitebsk.by да 2 красавіка 2020 г.