Навіны раёна
9 верасня 2019 года
"Званіца" стала лаўрэатам II ступені міжнароднага конкурсу фальклору і рамёстваў "Смаленскі ражок-2019" г.Смаленск
Узорны ансамбль фольк-стыль "Званіца" прыняў удзел у міжнародным конкурсе фальклору і рамёстваў "Смаленскі ражок-2019", які праходзіў у г.Смаленск Расійскай Федэрацыі 8 верасня 2019 года. Для ансамбля - гэта першы выезд за межы Рэспублікі Беларусь. Таму асабліва радасна, што дэбют атрымаўся, і нашы ўдзельніцы ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі "Дзіцячы фальклорны ансамбль".