Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 снежня 2023 года

Зварот кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з нагоды Дня інвалідаў

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
У нашай краіне штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэта дата ў календары заклікае кожнага з нас звярнуць увагу да патрэб людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзначыць іх поспехі ў самых розных сферах, якія даказваюць: заўсёды можна захоўваць радасць жыцця, яго дабрыню і прыгажосць, рэалізоўваць свае ідэі і праекты.
Асаблівыя словы ўдзячнасці — усім, хто аказвае людзям з інваліднасцю падтрымку, дапамагае вырашаць сацыяльна-бытавыя праблемы, аказвае медыцынскую дапамогу. Многія з іх сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнуцца пераадолець цяжкасці і насычана, паўнацэнна жыць: вучацца, працуюць, прымаюць удзел у дзейнасці грамадскіх арганізацый, спартыўных і іншых мерапрыемствах.
Дарагія сябры, вашы перамогі — прыклад незвычайнай сілы духу, веры ў сябе. Гэтым немагчыма не захапляцца. Жадаем вам асабістага шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 


Вярнуцца