Навіны раёна
22 верасня 2023 года
Звярніце ўвагу! У Бешанковіцкім раёне будзе праходзіць рамонт маста!
Філіял Бешанковіцкае ДРБУ №110 КУП «Віцебскаблдарбуд» паведамляе, што з 25 верасня будзе пачата работа на аб'екце: «Рэканструкцыя маста на аўтамабільнай дарозе Н-2002 Свяча-Стрыжава да а/д Р-113 Сянно-Бешанковічы-Ушачы, км 3,315 Бешанковіцкага раёна». У сувязі з гэтым будзе перакрыты рух аўтамабільнага транспарту на ўчастку дарогі Н-2002 Свяча-Стрыжава км 3,252 да км 3,381. Аб'езд будзе ажыццяўляцца па ўчастках аўтамабільных дарог Н-2038 Свяча-Давыдкавічы і Н-2020 Бачэйкава-Чурылава-Стрыжава.