Фізкультура і спорт
Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у Бешанковіцкім раёне ёсць стадыён на 860 месцаў, 16 спартыўных залаў, 32 спартыўныя пляцоўкі, 35 прыстасаваных памяшканняў, 3 стралковыя ціры, 2 хакейныя скрынкі, 11 спартыўных ядраў. Агульная плошча спартыўных залаў складае 4691,0 кв. м, з іх 2529,0 кв. м у вёсцы. Каардынацыю ўсёй дзейнасці па развіццю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Бешанковіцкім раёне ажыццяўляе галоўны спецыяліст Бешанковіцкага райвыканкама Петухоў Вячаслаў Анатольевіч. Галоўнымі аб'ектамі фізічнай культуры спорту ў Бешанковіцкім раёне з'яўляюцца: фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна», Вярхоўскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс і Бешанковіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. У гэтых установах ажыццяўляецца работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў пытаннях развіцця фізкультуры і спорту.
З мэтай актывізацыі спартыўна-масавай работы сярод насельніцтва штогод праводзіцца шэраг комплексных мерапрыемстваў: чэмпіянаты раёна па міні-футболе, першынствы і кубкі па ваейболе, шахматах, гіравым спорце, міжраённыя турніры па настольным тэнісе, спартландыі сярод інвалідаў, непаўналетніх, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку, Бешанковіцкая лыжня, спаборніцтвы, прысвечаныя Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню перамогі, турніры па дартсе, армрэстлінгу, паўэрліфтынгу. Таксама штогод праводзяцца спаборніцтвы сярод непаўналетніх па настольным тэнісе, шашках, шахматах, валейболе, баскетболе і футболе. Маецца пункт пракату спартыўнага інвентара - канькі і лыжы.
Галоўныя мэты і задачы фізкультурна-спартыўнага клуба «Дзвіна» - арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам.
На базе спартыўнага клуба вядуцца заняткі па атлетычнай гімнастыцы, валейболе, баскетболе, настольным тэнісе, футболе, лячэбнай фізічнай культуры для інвалідаў і фітнес-аэробіцы. Групы агульнафізічнай падрыхтоўкі ФСК «Дзвіна» па розных відах спорту адкрыты і дзейнічаюць у аграгарадках: Астроўна, Ржаўка, Вярхоўе, Бачэйкава, Ула.
Адным з важных напрамкаў працы ФСК «Дзвіна» з'яўляецца аказанне платных паслуг насельніцтву:
- пракат спартыўнага інвентара і абсталявання;
- арэнда спартыўных залаў, трэнажорных залаў;
- фітнес-аэробіка, н. тэніс, більярд;
- паслугі сауны.