Турызм
20 лютага 1938 года ўключаны ў Віцебскую вобласць. Яго плошча складае 1250 квадратных кіламетраў.
Цэнтр - гарадскі пасёлак Бешанковічы, які знаходзіцца на адлегласці 50 км ад горада Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша-Лепель. Раён размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці на беразе ракі Заходняя Дзвіна. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім і Сененскім раёнамі. Тут праходзяць аўтамабільныя дарогі ў напрамках: Віцебск, Лепель, Сянно, Ула, Шуміліна.
Вядучая роля ў эканоміцы раёна
належыць сельскай гаспадарцы. Галоўная спецыялізацыя - вытворчасць
мясамалочнай прадукцыі. Народная гаспадарка грунтуецца на
прыродных асаблівасцях, характэрных для Прыдзвіння.
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна размешчана больш за 50 азёр, з іх найбольш буйныя Саро, Бароўна, Белае,
Астровенскае, Слабацкое, Гародна. Самае вялікае - возера Саро - займае плошчу 531 га.
Лясы (пераважна сасновыя, яловыя і бярозавыя)
займаюць 26% тэрыторыі раёна, пад балотамі 7%.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 2 палацава-паркавыя ансамблі і 2 паркі, якія з'яўляюцца памятнікамі мясцовага значэння.
ШТО МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ, ЯК І ДЗЕ МОЖНА ПРАВЕСЦІ ЧАС:
- ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА «БЕШАНКОВІЦКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ» - http://beshenkovichi.museum.by/
- АБ'ЕКТЫ ПРЫДАРОЖНАГА СЭРВІСУ - http://beshenkovichi-edu.by/obekty-pridorozhnogo-servisa/
- ПАЛЯЎНІЧЫЯ ГАСПАДАРКІ - http://beshenkovichi-edu.by/ohothozyajstva/
- ТУРЫСТЫЧНЫЯ БАЗЫ - http://beshenkovichi-edu.by/turisticheskie-bazy/
- ХАРЧАВАННЕ І РАЗМЯШЧЭННЕ - http://beshenkovichi-edu.by/pitanie-i-razmeshhenie/