Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Службы и подразделения / / Бешенковичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям / / Мероприятия РОЧС

Мероприятия РОЧС

8 декабря 2020 года

Бешанковічы. Бяспечны Новы год!

Па ўсёй рэспубліцы стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі " Бяспечны Новы год!». У Бешанковічах цэнтрам падзей стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які наведалі выратавальнікі разам з «пажарным» Дзедам Марозам.

У пачатку сустрэчы выратавальнікі распавялі прысутным аб становішчы з надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і па рэспубліцы, зрабіўшы акцэнт не толькі на гібелі людзей ад пажараў, але і, у цэлым, ад знешніх прычын. Прысутным былі прыведзены канкрэтныя здарэння з падрабязным апісаннем ад работніка МНС, як падстава задумацца не толькі аб уласнай бяспецы, але і бяспецы родных і блізкіх людзей. Разам з паказам тэматычных відэаролікаў аб асноўных правілах бяспекі, аб якіх неабходна памятаць пры падрыхтоўцы да святкавання Новага года, былі растлумачаны меры бяспекі, звязаныя з ужываннем піратэхнікі і ўпрыгожваннем дома святочнай атрыбутыкай.

Не меншая ўвага была ўдзелена мерам пажарнай бяспекі ў побыце, у даступнай для ўсіх форме абмеркавана небяспека выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, меры па недапушчэнні пажараў, звязаных з няспраўнасцю электрасетак і электраабсталявання, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём.

Прыемным працягам сустрэчы стала конкурсная праграма, якую падрыхтавалі выратавальнікі і пажарны Дзед Мароз. Час, праведзены ў зносінах праляцеў незаўважна, пакінуўшы ва ўсіх станоўчыя эмоцыі.
Вернуться