Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Службы и подразделения / / Бешенковичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям / / Мероприятия РОЧС

Мероприятия РОЧС

9 июня 2021 года

Бешанковічы. Канікулы без дыму і агню!

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню" бешанковіцкія выратавальнікі правялі пазнавальныя і займальныя заняткі з рабятамі са спартыўнай школы.

Выратавальнікі прапанавалі дзецям не толькі праявіць свае фізічныя здольнасці ў сіле і шпаркасці, але праверылі іх тэарэтычныя веды: перш чым пачаць спаборніцкую частку «пажарнай эстафеты» камандам задаваліся пытанні на тэму бяспекі ў летні час. Каманда, якая правільна адказала на ўсе пытанні, зарабляла дадатковыя балы. Такім чынам, хлопцы не толькі спаборнічалі паміж сабой у сіле і шпаркасці, але і паўтаралі правілы бяспекі.

Вядома, не абышлося без пажарнай машыны. Хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю азнаёміліся з аўтацыстэрнай, змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі пры тушэнні пажару, бо кожнаму жадаючаму ратавальнікі прапанавалі збіць бруёй вады кіперныя фішкі.

У канцы сустрэчы, за актыўны ўдзел у мерапрыемствах хлопцы атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.

Вернуться