Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Службы и подразделения / / Бешенковичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям / / Мероприятия РОЧС

Мероприятия РОЧС

8 февраля 2022 года

Бяспека не каштуе дорага!

У рамках правядзення другога этапу акцыі "Бяспека ў кожны дом!" інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Берасцень Дар'я сустрэлася з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

"Назаві цану" - інтэрактыўная гульня, якая дазваляе наглядна паказаць, што забеспячэнне ўласнай бяспекі і захаванасці здароўе не варта вялікіх выдаткаў, бо ўсё пазнаецца ў параўнанні. Менавіта з ей і прыйшлі ў госці выратавальнікі да пенсіянераў.

Большасць з нас лічыць, што засцерагчы свой дом – гэта вельмі дорага і цяжка. Аднак не многія з грамадзян параўноўвалі цэны тавараў, якія ёсць практычна ў кожным доме, напрыклад мабільны тэлефон, з цэнамі на тое, што можа выратаваць вам жыццё, напрыклад пажарны апавяшчальнік.

– А калі я не магу самастойна ўсталяваць апавяшчальнік, тады мне давядзецца наймаць чалавека. Па выніку выходзіць вельмі кругленькая сума! – распавядае адна з удзельніц мерапрыемства Раіса Мікалаеўна.

– На гэты выпадак можна звярнуцца да нас па дапамогу. – Адказвае на справядліва зададзенае пытанне работнік тэрытарыяльнага цэнтра Алеся Аляксандраўна. – У нас ёсць пералік паслуг, якія мы можам аказваць у разавым парадку, трэба толькі пакінуць заяўку.

Пытанняў, якія паступаюць ратавальніку, было шмат, аднак у завяршэнні мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што для забеспячэння бяспекі трэба мець усяго толькі жаданне.
Вернуться