Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Службы и подразделения / / Прокуратура / / Публикации

Публикации

19 января 2021 года

О результатах работы надзорного ведомства в 2020 году – интервью прокурора Бешенковичского района корреспонденту районной газеты «Заря»

Законы, якія дзейнічаюць у дзяржаве, павінны выконвацца, а ў выпадку іх парушэння надыходзіць адказнасць. Нагляд за дакладным выкананнем заканадаўства на Бешанковіччыне ажыццяўляе пракуратура раёна.
  -- Андрэй Аркадзьевіч, наглядная дзейнасць пракуратуры забяспечвае вяршэнства права, законнасці і правапарадку, а таксама абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, дазваляе прадухіліць прычыны, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў і злачынстваў.

 -- У 2020 годзе пракуратурай раёна праведзена 30 праверак па захаванні заканадаўства ў сферы эканомікі, аб правах і свабодах чалавека пры выкананні працоўнага, жыллёвага, адміністрацыйнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб зямлі, ахове гісторыка-культурнай спадчыны, абароне правоў дзяцей і моладзі, барацьбе з карупцыяй. Па іх унесена 37 прадстаўленняў, вынесена 18 прадпісанняў, прынесена і задаволена 19 пратэстаў, афіцыйна папярэджаны 24 чалавекі. 120 вінаватых па актах пракурорскага нагляду прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 89 -- да адміністрацыйнай. Матэрыяльную і маёмасную адказнасць панеслі 86 фізічных і 4 юрыдычныя асобы. Сума шкоды, кампенсаванай па патрабаванні пракурора фізічнымі асобамі, склала 3205 рублёў, юрыдычнымі – 312525 рублёў.
 На пастаянным кантролі ў пракуратуры раёна, напрыклад, знаходзяцца арганізацыі аграпрамысловага комплексу. У перыяд сяўбы, уборкі ўраджаю мы сочым за захаваннем насення, гаруча-змазачных матэрыялаў, падчас зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы важна, каб выконвалася санітарнае, ветэрынарнае заканадаўства. У арганізацыях АПК праведзены 2 праверкі па распараджэнні і ахове ўласнасці, у ходзе якіх унесены 3 прадстаўленні, вынесена 1 прадпісанне, па актах пракурорскага нагляду 24 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 11 чалавек панеслі адміністрацыйную адказнасць, 71 фізічная асоба прыцягнута да матэрыяльнай і маёмаснай адказнасці, сума шкоды, кампенсаванай па патрабаванні пракурора, складае 1833 рублі.
Шэраг парушэнняў выяўлены ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, тычыліся яны, у прыватнасці, утрымання месцаў воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр вайны. Аналізаваліся дзейнасць суб'ектаў прафілактыкі па прафілактыцы правапарушэнняў, па барацьбе з п'янствам і наркаманіяй, у тым ліку сярод непаўналетніх, работа на месцах са зваротамі грамадзян. Увага звярталася на ўтрыманне дзіцячых гульнявых пляцовак, арганізацыю работы па адлове бадзяжных сабак, забеспячэнне бяспекі грамадзян пры наведванні парку Камсамольцаў у райцэнтры, дзе ўстаноўлена ваенная тэхніка. Як высветлілася ў ходзе праверкі, не ўсе яе люкі былі наглуха зачынены, унутр танкаў лёгка залазілі непаўналетнія, там валялася смецце, зарэгістраваны нават выпадак дзіцячага траўматызму.  
Праведзены летась таксама маніторынг інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі. Многія з іх не адпавядалі патрабаванням заканадаўства, у  тым ліку ў частцы аператыўнага размяшчэння інфармацыі. У  выніку ў жыхароў раёна адсутнічала магчымасць для падачы электроннага звароту.
Сёння сайт -- візітная картка любой установы. Для школы, дзіцячага садка, асабліва ў перыяд пандэміі, гэта яшчэ і важнае звяно сувязі з сем’ямі сваіх выхаванцаў, магчымасць разгледзець зварот, скаргу бацькоў шляхам аддаленага доступу. Таму пытанне пастаўлена на кантроль і ў аддзеле па адукацыі раённага выканаўчага камітэта. Зараз яго спецыялісты самі манітораць напаўняльнасць сайтаў устаноў адукацыі раёна.
  -- Пракуратура ажыццяўляе нагляд і за выкананнем заканадаўства падчас дасудовай вытворчасці?
  -- Пракурорам раёна ўзбуджана 9 крымінальных спраў. Пракуратурай дадзена больш за 290 санкцый на правядзенне следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. У следчы камітэт і РАУС пасля вывучэння 335 матэрыялаў, па якіх былі вынесены пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў, накіраваны для вытворчасці дадатковай праверкі больш за 50 матэрыялаў. Па выніках дадатковай праверкі ўзбуджаны 5 крымінальных спраў. 3 вернуты для вытворчасці дадатковага папярэдняга расследавання. 63 крымінальныя справы накіраваны ў суд.
-- Андрэй Аркадзьевіч, мала распачаць і расследаваць крымінальную справу. Работнікі пракуратуры яшчэ і падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне, удзельнічаюць у судовых пасяджэннях?
   -- Рашэнні суда павінны цалкам адпавядаць літары закону. У мінулым годзе з нашым удзелам разгледжана 54 крымінальныя справы ў дачыненні да 61 асобы. У асноўным гэта былі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі і менш цяжкія. Да катэгорыі цяжкіх аднесены 3 з іх. Гэта справы, узбуджаныя па артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Ва ўсіх трох выпадках за захоўванне патронаў (ад 2 да 200, па заключэнні экспертыз -- баявых і прыдатных для стрэлаў) людзі панеслі строгае пакаранне. Хоць добраахвотная здача патронаў цалкам вызваляе чалавека ад адказнасці.
 -- Ці будзе правільнай выснова, што ў мінулым годзе пазбаўленне волі па прысудах суда ў раёне было не самым распаўсюджаным пакараннем?
 -- Мяркуйце самі, з 69 асуджаных у 2020 годзе рэальнае пазбаўленне волі атрымалі толькі 13 чалавек. Яшчэ 13 чалавек у якасці асноўнага пакарання прысуджаны да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, 10 -- да грамадскіх работ, 11 -- да штрафу, 5 -- да выпраўленчых работ, 12 -- да арышту, 3 -- з адтэрміноўкай выканання пакарання, 1-- з умоўным непрымяненнем пакарання. З прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару пакараны 1 чалавек. Маёмасныя спагнанні па прысудах суда складаюць 1370 базавых велічынь.
У кожным судовым пасяджэнні пры вызначэнні меры адказнасці для падсуднага прымаюцца ўзважаныя рашэнні. Калі чалавек не ўяўляе для грамадства і людзей небяспекі, гатовы працаваць і выпраўляць дапушчаныя памылкі, правасуддзем яму даецца такі шанец. У месцы пазбаўлення волі накіроўваюцца тыя, хто здзейсніў цяжкія злачынствы, а таксама асобы, якія злосна парушаюць умовы адбыцця прызначанага раней пакарання, патрабаванні прэвентыўнага нагляду, ухіляюцца ад працаўладкавання -- усе тыя, хто і пасля вынясення прысуду працягвае парушаць закон. Хоць калі параўнаць колькасць асуджаных у 2019 і 2020 гадах, то ў мінулым годзе іх было на 12 чалавек менш (81 і 69 адпаведна).
-- Сваё меркаванне з нагоды таго, як варта разгледзець справу з пункту гледжання нормаў права, у раённым судзе работнікі пракуратуры выказвалі летась 38 разоў.
  -- Гэта ў асноўным былі матэрыялы па пытаннях прэвентыўнага нагляду і пытанні ў парадку артыкулаў 402 і 403 КПК.
-- Удзельнічае пракуратура і ў разглядзе  грамадзянскіх спраў у судзе, сочыць за адпаведнасцю закону і гэтых судовых пастаноў?
-- Судом з вынясеннем рашэння разгледжаны 326 такіх спраў, 92 з іх -- з нашым удзелам (у тым ліку 7 -- у выязных пасяджэннях). Усе рашэнні вынесены ў адпаведнасці з меркаваннем пракурора.
Гэта былі іскі аб аднаўленні на працы пры незаконным звальненні, аб  высяленні са службовых памяшканняў без прадастаўлення жылля, аб прызнанні грамадзян недзеяздольнымі, а таксама аб усынаўленні, пазбаўленні бацькоўскіх правоў і іншыя. Адзін чалавек, што здараецца нячаста, адноўлены ў бацькоўскіх правах. І хоць дзіцяці споўнілася ўжо 17 гадоў, радуе, што жанчына ўзяла сябе ў рукі, перастала піць, каб не звацца, а з'яўляцца сапраўднай маці.
Быў у нас і іск аб прымусе ўласніка прыватнага жылога памяшкання да аплатнага адчужэння жылога памяшкання. Прыйшлося прымусіць чалавека, які нідзе не працаваў і са жніўня 2016 года не плаціў за жыллёва-камунальныя паслугі, прадаць невыкарыстоўваемую ім для пражывання кватэру, каб пагасіць запазычанасць у суме больш за 7 тысяч рублёў. Гэтаму папярэднічала вялікая тлумачальная работа, судом прадастаўлялася магчымасць адшукаць сродкі і пачаць гасіць запазычанасць самастойна, але фізічна здаровы ўласнік жылля, які не значыцца ні на якіх уліках, усяляк ухіляўся ад выканання сваіх абавязацельстваў.
-- У парадку грамадзянскага і гаспадарчага судаводства ў мінулым годзе пракуратурай прад'яўлены 56 іскаў на суму 29083 рублі. У якіх сферах дапушчаны парушэнні закона?
-- Асноўныя іскі -- загадзя лжывы выклік міліцыі, чым часта грашаць жыхары раёна, заведама лжывыя паведамленні, незаконная здабыча рыбы, неабходнасць вяртання ўстановам адукацыі сродкаў, затрачаных на навучанне, калі маладыя спецыялісты, накіраваныя па размеркаванні, не адпрацоўваюць устаноўлены тэрмін. У сферы працоўных праваадносін гэта іск да работніка, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення і збіў бензакалонку на запраўцы, па ўзгаранні на адным з прадпрыемстваў г. п. Бешанковічы, у выніку якога былі знішчаны камплекты ўніформы, і іншыя.
-- Андрэй Аркадзьевіч, часта ў розных спрэчных крытычных сітуацыях людзі звяртаюцца ў пракуратуру раёна як у апошнюю інстанцыю?
-- У мінулым годзе разгледжаны 44 звароты па сутнасці: 42 з іх ад фізічных асоб і 2 -- ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. 4 звароты пакінуты без разгляду па сутнасці, 20 -- накіраваны ў іншыя органы і арганізацыі для разгляду. Яшчэ 1 зварот спынены ў сувязі з яго адкліканнем. Усяго на імя пракурора паступілі 69 зваротаў. Па 20 з іх па выніках разгляду былі прыняты меры пракурорскага рэагавання.
  Прыходзяць да нас жыхары раёна і асабіста, звяртаюцца падчас выязных прыёмаў па месцы жыхарства і працы. Такую магчымасць выкарысталі 54 чалавекі. І, ведаеце, ідуць зусім не для таго, каб кагосьці ачарніць, а за абаронай і дапамогай, не баючыся таго, што тут могуць не выслухаць, не зразумець. Мы ўсім аказваем садзейнічанне ў вырашэнні праблем, якія паўсталі, бо галоўная задача нашай работы -- справядлівасць, захаванне законнасці: невінаваты не павінен трапіць у турму, а вінаваты -- пазбегнуць пакарання.
Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

Вернуться