Сирнікі дзецям не цацка!
Пра
МНС папярэджвае! Калі ў вас ёсць малалетнія дзеці, ні ў якім разе не пакідайце іх дома адных, тым больш, калі топіцца печ, працуе тэлевізар ці іншыя электрапрыборы. Не паказвайце дзецям дрэнны прыклад: не паліце пры іх, не кідайце недакуркі куды трапіла, не запальвайце паперу для асвятлення цёмных памяшканняў.
Захоўвайце запалкі ў месцах
недаступных для дзяцей. Ні ў якім разе нельга трымаць у доме няспраўныя або самаробныя электрычныя прыборы. Карыстацца можна толькі спраўнымі прыборамі, якія маюць сертыфікат адпаведнасці патрабаванням бяспекі, з убудаванай прыладай аўтаматычнага адключэння прыбора ад крыніцы электрычнага харчавання. Памятайце - малая неасцярожнасць можа прывесці да вялікай бяды.Трагічныя выпадкі наглядна даказваюць: галоўная прычына гібелі дзяцей на пажары крыецца ў іх неўменні дзейнічаць у крытычных сітуацыях. Падчас пажару ў маленькіх дзяцей спрацоўвае падсвядомы інстынкт: дзіця імкнецца да чагосьці прытуліцца, кудысьці схавацца, шукае ўяўны прытулак - пад ложкам, сталом і г. д. Там яго бяда і насцігае. Таму абавязкова навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі. Вельмі важна навучыць дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару. Дома - бацькі, у дзіцячых садках - выхавальнікі, а ў школах - выкладчыкі, усе мы абавязаны забяспечыць неўхільнае выкананне дзецьмі правілаў пажарнай бяспекі, строга падтрымліваць супрацьпажарны рэжым, неадкладна ўстараняць прычыны, якія могуць прывесці да трагедыі. Адчуванне небяспекі, што зыходзіць ад агню, дзіцяці трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Захаванне правілаў бяспекі павінна ўвайсці ў кожнага у звычку. Навучыце дзіця ў выпадку ўзнікнення пажару неадкладна выклікаць ратавальнікаў па нумары 112 і выходзіць на вуліцу ў бяспечнае месца.