Спіс з 35 забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі
Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Да такой высновы прыйшла Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
У выпадку выяўлення фактаў распаўсюджвання друкаваных выданняў, уключаных ва ўказаны вышэй спіс, Міністэрства інфармацыі ў адпаведнасці з абзацам 13 пункта 2 артыкула 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 8-З «Аб выдавецкай справе» будзе спыняць тэрмін дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.