Тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 жніўня 2023 г. № 437 (зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 15.08.2023) у 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад: брусніцы з 16 жніўня, журавін з 13 верасня.
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 16.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, драўнянага соку альбо іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі - цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь.