Старт рэспубліканскай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Цуды на Каляды"

Старт республиканской акции Белорусского республиканского союза молодёжи "Чудеса на Рождество"

9 снежня 2025

Старт рэспубліканскай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Цуды на Каляды"

У раёне стартавала штогадовая рэспубліканская акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Цуды на Каляды».

У межах акцыі ў краме «Паркавы» ў райцэнтры ( вул. Камуністычная, 24) устаноўлена «Елачка жаданняў».

На зялёнай прыгажуні развешаны паштоўкі з запаветнымі марамі юных бешанковічаў — выхаванцаў ЦКРАіР.

Выступіць у ролі Дзеда Мароза і Снягуркі можа любы ахвотны.

Пакінутыя пад ёлкай падарункі (іх, дарэчы, можна прыносіць і ў райкам ГА «БРСМ» па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 24, каб. 21) будуць уручаны 24 снежня ў межах Навагодняга прадстаўлення.

Усяго дзякуючы акцыі валанцёры БРСМ дапамогуць выканаць навагоднія жаданні 9 дзяцей.

"Моладзь Бешанковіцкага раёна |БРСМ|"