Статыстычны агляд да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Міжнародны дзень абароны дзяцей штогод адзначаецца больш чым у 30 краінах свету 1 чэрвеня.
На 1 студзеня 2022 года ў Віцебскай вобласці пражывала 199 378 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 18,1% ад усяго насельніцтва Рэспублікі Беларусь. З іх 102 428 хлопчыкаў (51,4%) і 96 950 дзяўчынак (48,6%). У гарадской мясцовасці пражывае 162 338 дзяцей, што складае 81,4%, а ў сельскай жывуць 37 040 дзяцей (18,6%).

Шматузроўневая сістэма адукацыі ў Беларусі дазваляе забяспечваць якаснае навучанне і развіццё дзяцей. Так, паводле даных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на пачатак 2021/2022 навучальнага года ў 504 установы дашкольнай адукацыі па Віцебскай вобласці прыйшло 46 297 дзяцей. У 347 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – 115 895 навучэнцаў.

Увага да здароўя дзяцей мае вельмі вялікае значэнне для іх далейшага развіцця, менавіта таму варта арганізоўваць вольны час і забавы дзіцяці ў летні перыяд. Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва працавала 677 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у якіх адпачыла 40 956 дзяцей.

Культурны адпачынак і спартыўнае развіццё дзяцей займаюць не апошняе месца ў іх жыцці. Паводле даных Міністэрства культуры РБ і Міністэрства спорту і турызму РБ, на канец 2021 года колькасць клубных фарміраванняў для дзяцей склала 1 446, іх удзельнікамі сталі 16 204 дзіцяці. Працавала 27 дзіцячых бібліятэк, чытачамі якіх сталі 76 236 дзяцей. На пачатак 2021/2022 навучальнага года працавала 57 школ мастацтваў, у іх – 15 516 навучэнцаў. Фізкультурай і спортам займалася 154 125 дзяцей. 52 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву і дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прынялі ў свае шэрагі 18 869 навучэнцаў.

Паводле выбарковых абследаванняў хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця на пачатак 2022 года працэнтнае суадносіны дзяцей, здароўе якіх бацькі ацэньваюць як дрэннае, склала – 1,2%, здавальняючае – 21,4%, добрае – 77,4%.

Не сакрэт, што дзеці з'яўляюцца актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. Паводле выбарковых абследаванняў хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у 2021 годзе сеткай Інтэрнэт карысталіся 94,8% дзяцей ва ўзросце 6-17 гадоў, з іх 81,3% – штодня. Па частаце выхаду ў сетку Інтэрнэт у 2021 годзе: ад выпадку да выпадку – 5,1%, штодня – 81,3%, не менш за адзін раз на тыдзень – 13,6%.

Інтэрнэт-карыстальнікі ва ўзросце 6–17 гадоў заходзяць у інтэрнэт з рознымі мэтамі, напрыклад: 98,8% – прагляд фільмаў, праслухоўванне музыкі, гульня ў камп'ютарныя гульні, запампоўка; 81,2% – адпраўка, атрыманне электроннай пошты, перамовы; 77,9% карыстальнікаў заходзяць для адукацыі; 71,9% – зносіны ў сацыяльных сетках; 58,8% – чытанне, запампоўка газет, часопісаў, літаратуры; 32,3% – пошук інфармацыі аб таварах, паслугах; 7,2% – афармленне замовы або продаж тавараў, паслуг.